Фоткі МФа з надпісам «Смаленск – гэта Беларусь» – бясспрэчна добры крэатыў, засталося толькі зрабіць тыя самыя надпісы ў Дзвінску, Троках ды Беластоку. У свой час і такія з’явяцца…
Калі размаўляць пра «страчанныя тэрыторыі на Ўсходзе», прыгожа казаць пра Вялікую Беларусь да Вязьмы ці да Мажайску, але спярша трэба падумаць, што б было з краінай, калі б яна атрымала гэтыя тэрыторыі ў канцы 1920-х гадоў.
На самым пачатку 1929 года была ўтворана Заходняя вобласць РСФСР, са сталіцай ў Смаленску, і ў якую ўвайшлі цалкам тэрыторыі Бранскай, Смаленскай абласцёў, таксама часткі Калужскай, Цвярской абласцёў і Вялікалуцкая Акруга. (Межы гэтага ўтвору практычна паўторваюць усходнюю мяжу ВКЛ XV стагодзя – мара бел. нацыяналіста). Агульная тэрыторыя – 163.8 км кв, з насельніцтвам 6 778 тысяч.
Па некаторых зветках, планавалася аб’яднанне гэтай вобласці з БССР (якая была значна меньшая і па тэрыторыі, і па насельніцтву). Так званае Трэцяе Ўзбуўненне БССР 1929-1930 г. было выгоднае для кіраўніцтва Саюзу – БССР ператварылася б з мініяцюрнай памежнай тэрыторыі ў паўнавартастую па велічыні адміністрацыйную адзінку, са сталіцай у Магілёве. Нават з пункту гледжання кіравання тэрыторыямі было бязглуздзіцай існаванне карлікавай памежнай Саюзнай Рэспублікі, каля якой месцілася геаграфічна і гаспадарча блізкая Заходняя вобласць.
Чаму ня адбылося гэтае Ўзбуйненне дакладна невядома, але адсутнасць Трэцяга Ўзбуйнення было адной з самых важных падзеяў XX стагодзя, якая фактычна выратавала і БССР, і сучасную Рэспубліку Беларусь ад татальнай і бяззваротнай асіміляцыі, і немагчымага адрыву ад Расеі.
Насельніцтва Смаленскай вобласці – 1 млн, Бранскай – 1.5, разам яны б станавілі 20% насельніцтва краіны (з 12.5 млн). Гэта значыць, што расейская меньшыня станавіла бы ў 1991 годзе каля 25-30%, нават больш чым ва Ўкраіне.
Усходнія тэрыторыі можна параўнаць з Усходам Украіны, савецкае кіраўніцтва якой здолела выбіць у Масквы экстра-тэрыторыі, на вялікае няшчасце украінскага народу. Відавочна, што Данбас і Крым будуць яшчэ доўга цягнуць Украіну на дно, а бяз іх Украіна даўно б мела нармальны Парламент з Урадам. Тое самае можна сказаць пра яшчэ адну разарваную паміж Захадам і Усходам краіну – Турэччыну. Ататюрк здолеў утрымаць значную частку Курдыстану ў межах Турэччыны, але цягам астатніх 40 год краіна плаціць вялікі кошт за бязплодныя горныя тэрыторыі, дзе беднае кансэрватыўнае мусульманскае насельніцтва з кожным годам больш і больш множыцца. А без Курдыстану ўсе было б значна лепей…
Уявіце зараз выбары 1994, ці 2006 году на Далекім Усходзе Беларусі – Смаленск і Бранск у 1994 ня прагаласавалі б нават за Лукашэнку – паглядзіце за каго яны галасавалі на працягу апошніх 17 гадоў.
Парадаксальна, але дзякуючы савецкаму кіраўніцтву, што пашкадавала зямлі для братняй рэспублікі, зараз Беларусь мае найлепшыя магчымасці для кансалідавання нацыі вакол пра-заходняга выбару развіцця – бальшыня насельніцтва жыве ў Заходняй ды Цэнтральнай Беларусі, праблемы расейскай меншасці практычна ня існуе – за 18 год незалежнасці іх рэальная прысутнасць у грамадзтве – да 6-7 адсоткаў, што робіць іх нават трэцяй этнічнай меншасцю, пасля палякаў.
Таму ня трэба дужа плакаць з-за пустэльных тэрыторыяў са спітым насельніцтвам – іх можна ўзяць у сваю сферу ўплыву амаль у любы момант, лепей паглядзець на тое, што рэальна патрэбна Беларусі, і дзе ляжыць сапраўдны гістарычны і культурны цэнтр, – гэта ўсяго 2 гадзіны ад Менску самаходам…
Крыніца: http://tchor.livejournal.com/3434.html
Рубрика: Артыкулы |
Метки: беларусь, меншасьць, расея, смаленск, смоленск