Аўстралійская служба бяспекі і выведкі вербавала нацысцкіх ваенных злачынцаў
Зіма 1954 года. Халодная вайна ў самым разгары. Выведвальныя службы па ўсім свеце будуюць шпіёнскія сеткі, каб кантраляваць не толькі сваіх ворагаў, але і ўласнае насельніцтва. У пасляваенныя гады няма недахопу ў шпіёнах. Праблема складаецца ў тым, каб набраць лепшых з агентаў пакуль супрацьлеглы бок, з Усходу ці Захаду, да іх не дабярэцца.
Гэтыя шпіёны такі каштоўны тавар, што іх мінулае не мае значэння. Іх мінулае саніравана – нават дакументальныя сведчанні масавых забойстваў знікаюць на замову спецслужбаў, які пасылаюць забойцаў працаваць на саюзнікаў і сяброў па ўсім свеце.
У Мельбурне брыгадны генерал Чарльз Спрай, франтаваты, вусаты выпускнік Каралеўскага ваеннага колледжа Дантрун, якому трохі больш за сорак, старанна праглядае асабовую справу, якую яму даслаў супрацоўнік іміграцыйнай службы ў акупаваным брытанцамі Кёльне.
Неаднаразова ўзнагароджаны ветэран Спрай з’яўляецца генеральным дырэктарам нядаўна створанай Аўстралійскай службы бяспекі і выведкі.
Ён, відаць, хоча ведаць усё магчымае пра жыхара Мельбурна, на якога мае планы. Спрай звязаўся з саюзніцкімі спецслужбамі і папрасіў «тэрмінова праверыць па сваіх матэрыялах» чалавека, якога ён лічыць перспектыўным супрацоўнікам для ўнутранай шпіёнскай сеткі Аўстраліі.
Чалавека, які так цікавіць шэфа выведкі,завуць Мікалай Уладзіміравіч Алферчык (Nikolai Vladimir Alferchik). Ён нарадзіўся ў Расеі і працуе ў Дзяржаўнай камісіі па пытаннях электрычнасці ў Мельбурне. Алферчыку прыкладна трыццаць, ён бацька дачок-блізнятаў, жыве на Вулверхэмптан стрыт у Футскрэй. Але ніхто ў раёне Футскрэй, або на працоўным месцы не ведае гэтага чалавека як Алферчыка.
Байцы Смаленскай службы парадку - OD
Суперсакрэтнае дасье аўстралійскіх спецслужбаў на Алферчыка трапіла ў рукі да аўтара і тэлевядучага Марка Ааранса праз сем гадоў пасля таго, як ён запатрабаваў яго згодна «Закону аб архівах». Дасье раскрывае нам дадзеныя, якія сабралі генерал Спрай і спецслужбы на жыхара Мельбурна, і якім чынам па ініцыятыве Спрая выведка «пайшла на экстраардынарныя меры, каб стварыць адпаведныя ўмовы» для «вярбоўкі Алферчыка». У тым ліку ў паперах апісваюцца таемныя сустрэчы Алферчыка і яго куратараў.
Больш вядомы як Мікалай Паўлаў, Алферчык быў чалавекам з цёмным мінулым, і адным з сотняў з пасляваеннага саюзніцкага «чорнага спісу», што знайшлі прытулак у Аўстраліі, нягледзячы на правілы International Refugee Organization (IRO) — міжнароднай арганізацыі спраў уцекачоў.
У рапарце генерала Спрая, пададзеным ў траўні 1954 г., згадваецца, што Алферчык займаў кіруючую пасаду нацысцкай бяспекі, быў арыштаваны амерыканцамі, але ў снежні 1945 года яго неўзабаве вызвалілі, нягледзячы на савецкае патрабаванне аб яго выдачы і абвінавачваннях ў здейсненых ім ваенных злачынствах.
Але Спрай мае патрэбу ў шпіёнах. Акрамя таго, хто б даведаўся, што ASIO свядома прыняла меркаванага забойцу на аплочваемую службу?
Праз пяцьдзесят гадоў, вярбоўка Алферчыка была дэтальна апісана ў «War criminals welcome», кнізе Марка Ааранса. У сваёй кнізе Марка Ааранс сцвярджае, што Аўстралія свядома наймала
забойцаў і нацысцкіх ваенных злачынцаў. Галоўным чынам тое адбывалася з-за ініцыятывы Спрая, які імкнуўся вярбаваць антыкамуністаў з эмігранцкіх суполак. Ааранс адзначае, што існуе моцнае
падазрэнне аб перадачы Алферчыкам інфармацыі датычна пракамуністычнай дзейнасці ў мігранцкіх колах Мельбурна яшчэ ў 1953 годзе. Гэта адбывалася за тры гады да яго штатнай вярбоўкі .
Ведаючы, што Мікалай Алферчык узначальваў эквівалент нямецкага гестапа ў Вайсрутэніі, цяпер частцы Беларусі, Спрай, відавочна, так зацікавіўся Алферчыкам, што Ааранс прысвяціў раздзел кнігі адносінам.
Мікалай Алферчык у Смаленску
Ааранс кажа, што яго кніга дае “першы канчатковы доказ» вярбоўкі нацыстаў аўстралійскімі спецслужбамі, якіх у гэтым даўно падазравалі. Ён кажа, што мае на ўвазе не толькі Аўстралійскую службу бяспекі і выведкі, але і самога Спрая.
Гэта заява супярэчыць з некаторымі ўспамінамі аб Спраі, які памёр у 1994 годзе. Аўтар і выкладчык Роберт Ман, чые кнігі ўключаюць «The Petrov Affair: Politics &Espionage», учора заявіў, што не можа каментаваць канкрэтныя абвінавачванні, бо не яшчэ не чытаў кнігу Ааранса, але заўважыў: “ трэба памятаць, што ў адрозненне ад многіх яго крытыкаў, Спрай рызыкаваў сваім жыццём, змагаючыся з нацыстамі ў вельмі небяспечнай грэцкай кампаніі». Гэта быў «адзін з самых дзікіх і страшных ваенных эпізодаў, у якім удзельнічала аўстралійская армія, і я ведаю, што Спрай быў рашучым анты-нацыстам «, – падсумаваў прафесар Ман.
Ааранс таксама сцвярджае, што спецыяльная следчая группа, створаная урадам Боба Хока, устанавіла, што Алферчык быў адным з галоўных удзельнікаў забойства сотні габрэяў.
Народжаны ў прамысловым горадзе Гомелі, на паўднёвым усходзе Беларусі, Алферчык нібыта займаў кіруючыя пасады ў нацысцкім «канвееры смерці» ў Смаленску і Мінску.
Ааранс піша, што ліквідацыя габрэйскага гета ў смаленскіх Садках «была, верагодна, самым масавым забойствам у якім Алферчык граў галоўную ролю».
Згодна аўтару, ў лютым 1954 г. Спрай накіраваў свой запыт наконт мінулага Мікалая Алферчыка Эрнэсту «Wiggie» Уіггінсу ў акупаваны брытанцамі Кёльн, які паведаміў у аўстралійскае пасольства ў Гаазе, што Алферчык быў у 1941 годзе кіраўніком нацысцкай арганізацыі бяспекі ў Украіне.
Праз дзесяцігоддзі Алферчык застаецца ў цяні. Яго імя згадваецца ў канцы 1953 у кантэксце шпіёнскага скандала, які хутка стане вядомы як «справа Пятрова». Згодна Аарансу, «у той ці іншай форме ён перадаваў бяспецы інфармацыю аб вядомых камуністычных агентах, якія былі замешаны ў шпіёнскую справу Пятрова».
Алферчык, паралізаваны пасля інсульту ў пачатку 1990-х, стаў «адным з найбольш важных падазраваных», за якімі сачылі ў канцы 1980-х «паляўнічыя за нацыстамі» спецыяльнага бюро расследаванняў. Яго ніколі не пераследвалі па аўстралійскім законе аб ваенных злачынствах «у значнай ступені з-за смерці большасці сведкаў».
«Тым не менш, аўстралійскія следчыя былі перакананыя, што Мікалай Уладзіміравіч Алферчык удзельнічаў у некалькіх масавых забойствах пад камандаваннем немцаў», – Піша Ааранс.
Менавіта дакументальная радыёпраграма Ааранса «Нацысты ў Аўстраліі», што выйшла на канале ABC ў 1986 годзе, прымусіла ўрад Хока расследваць справу аб ваенных злачынцах.
«War Criminals Welcome» парабязна распавядае пра працяглае маўчанне аб тым, што дакументы некаторых мігрантаў, якія ўязджалі ў Аўстралію з 1947 года, былі наўмысна «пачышчаны» ЦРУ і МІ-5 у якасці ўзнагароды за шпіянаж.
«Заходнія агенты-нацысты», – Ааранс піша, – «мелі ўсе падставы, каб быць упэўненымі ў сваёй будучыні, сышоўшы з караблёў, што прывялі іх у Аўстралію. Іх крывавае мінулае масавых забойцаў было паспешна забыта, бо на павестцы дня стаяў збор звестак аб камуністычнай пагрозе … Усё, што ад іх патарбавалася – гэта шукаць патрэбныя сувязі. Афіцэры новай аўстралійскай разведвальнай арганізацыі, ASIO, чакалі іх з распасцёртымі абдымкамі … «
Ааранс лічыць, што Алферчык мог быць завербаваны брытанскай выведкай яшчэ ў траўні 1945 года. Ён, выяўляецца, трапіў ў поле зроку да ўвагі корпуса Контрвыведкі арміі ЗША ў Зальцбургу ў 1948 годзе пасля чарговага раследавання дзейнасці рускіх эмігранцкіх колаў – незвычайна складанай антыкамуністычнай аперацыі.
Алферчык быў афіцыйна рэкамендаваны ў жніўні 1948 кіраўніку корпуса. Ён стаў галоўным агентам ў выведвальнай шпіёнскай сетцы на тэрыторыі акупаванай Савецкім Саюзам Аўстрыі.
У канцы 1948 Мікалай Алферчык збіраў розныя дадзеныя: ад вытворчасці хімічных рэчываў, наркотыкаў, боепрыпасаў да Чарнаморскага флоту і падрыхтоўкі экіпажаў субмарынаў. Дзіўна падрабязныя справаздачы рэзка спынілася ў сярэдзіне 1949 года. НТС (антыкамуністычная эмігранцкая група, якая працавала на брытанскую і амерыканскую выведку) была пазней прызнана неэфектыўнай. «Нягледзячы на поўны правал разведвальных аперацый НТС на карысць заходніх выведак, яго агенты, такія як Мікалай Алферчык, былі ўзнагароджаныя іх амерыканскімі і брытанскімі куратарамі», – піша Ааранс. «Калі прыйшоў час для Алферчыка знайсці новы дом, амерыканская выведка дазволіла яму ўзяць сабе чужое імя Мікалая Паўлава … і ён быў «ачышчаны», каб іміграваць у Аўстралію, што відавочна супярэчыла статуту Міжнароднай арганізацыі па ўцекачах.
«Абыякавасць ASIO да яго нацысцкага былога, дазволіла Мікалаю Алферчыку пражыць бязхмарнае жыццё ў Аўстраліі. Яго выпадак, аднак, нельга назваць унікальным. Член сям’і пацвердзіў учора, што Алферчык памёр шэсць гадоў таму. «Мы ўпэўнены, што ў гэтых абвінавачаннях няма праўды», – сказаў ён.
Рубрика: Артыкулы |
Метки: алферчык, злачынцы, нацысты, паўлаў, смаленск